?

Log in

завітвайце таксама ў мае

фэйсбук

інстаграм


Маючы аккаўнт Google Analytics можна паглядзець, якія допісы ў маім часопісе глядзелі часцей за ўсё.
Як трэба было чакаць, самыя папулярныя тыя, на якія чытачы прыходзяць не з livejournal, а з пошуку google ці yandex
Такім чынам месцы з дзясятага па першае:

10. Гэты велізарны допіс пра зараз ужо зруйнаваны вакзал я пісаў гадзін 5!
Запланированное уничтожение автовокзала "Московский". Взгляд архитектора, жителя деревни под Минском


месцы 9 - 1 !!!Collapse )

Tags:

Сябры!
Калі вы маеце жаданне размяшчаць свае допісы ў маім Прома-блоку бясплатна, дык давайце дамовімся так:

1. Вы размяшчаеце ў маім Прома свой допіс на БЕЛАРУСКАЙ мове за мінімальны кошт 10 жэтонаў.
2. Я бачу, што допіс, які вы аплацілі, зроблен на беларускай мове і вяртаю вам 10 жэтонаў!
усё!
Жыве беларуская мова!

прапанова распаўсюджваецца толькі на беларускую мову допісу
калі вы перакупіце ўжо дзейны прома-допіс (гэта больш за 10 жэтонаў), прапанова ня дзейнічае:)

за гэты час прапановай скарысталіся наступныя допісы:
[Spoiler (click to open)]
Львоўскія "карчы" #3: бездушныя "японцы"
15-ка



Я наведаў 67 адміністратыўных раёнаў Беларусі (з 118). Гэта толькі 56,8%!!! :(((
А колькі раёнаў агледзелі вы?
(пад аглядам трэ разумець адмысловае і мэтанакіраванае неведванне аб'ектаў раёну. Антрапагенных ці прыродных.)
Пачалася вясна, і прыйшоў час памарыць пра ўласнае жыллё па-за межамі буйнога гораду. Нехта марыць пра аднапакаёўку ў Прылуках ці Фаніпалі, а хтосьці шукае хату ды надзел зямлі па-за межамі мінскай колавай дарогі. Кожнаму сваё, але калі вясковыя краявіды і спакой напаўняюць вас радасцю і прагай да жыцця, то гэты артыкул для вас. Давайце паразмаўляем аб тым, як вызначыцца з месцам новага жыхарства на вёсцы, як шукаць зямлю, колькі яна каштуе, і дзе можна пабачыць абрысы сваіх патэнцыйных уладанняў.

1. Перш за ўсё, неабходна зразумець, навошта вам маёмасць у вёсцы? Цішыня? Прырода? Лыжы? Мотаспорт? Рыбалка? Ці, можа быць, карова, каза ды куры?

Персанальна нам з жонкай патрэбна была адсутнасць суседзяў і музыка прыроды замест гукаў рухавікоў.

Звярніце ўвагу таксама на тое, што існуюць некалькі тыпаў надзелаў зямлі па мэтах карыстання. Напрыклад зямля “для будоўлі і абслугоўвання індывідуальнага жытла” (абавязкова трэба будаваць дом), зямля “асабістай прысядзібнай гаспадаркі” (трэба карыстацца ў гаспадарчых мэтах, нельга будаваць капітальныя пабудовы), а таксама “дачныя таварыствы”. Пры куплі звяртайце ўвагу на дакументы. Магчыма, у пасведчанні аб рэгістрацыі надзела будуць прапісаныя абмежаванні карыстання. Напрыклад, калі маеце жаданне набыць зямлю побач з возерам, ракой ці ручаём, хутчэй за ёсё ўбачыце ў пасведчанні “вадаахоўная зона”, што дадае крыху складанасцей карыстання (іншыя каналізацыйныя септыкі, забарону на мыцце машыны з хімікатамі і г.д). Акрамя гэтага можна патрапіць на “прыбярэжную зону”(яшчэ болей абмежаванняў чым з “вадаахоўнай зонай”) ці “зону аховы энергасеткі”. Пра ўсе абмежаванні можна пачытаць у заканадаўстве.

Наш хутар

чытаць наступныя 9 пунктаў на сайце dom-expert.by

а за дапамогу з рэдактурай вялізная падзяка azarkinm

Как архитектор по образованию, я регулярно занимаюсь проектированием малоэтажных одноквартирных домов, а также наблюдаю за аналогичным опытом коллег. К сожалению, к процессу проектирования заказчики часто оказываются не готовы — либо по неопытности, либо недооценивают важность и необходимость выдержки сроков. Заказчик спешит, опаздывает и подгоняет проектировщика, что сказывается в итоге и на качестве проектирования и на взаимоотношениях сторон, вовлеченных в это таинство.

За годы работы я составил свой антирейтинг заказчиков-«торопыг», и ради удобства, представляю его в виде олимпийской призовой системы.

"БРОНЗА"

Строительные работы через день после завершения раздела проекта.

Например: сегодня нужен план любого этажа, так как завтра приезжает экскаватор копать котлован; сегодня нужен план фундаментов, потому как на завтра заказана машина для поездки на завод ЖБИ; сегодня нужен план кровли, завтра забираем пиломатериалы на пилораме. Такой способ ведения строительства обычно вызван давлением на заказчика извне. Например, угрозой конфискации участка из-за просрочки по условиям проведенного несколько лет назад аукциона, где обычно прописано «начать строительство в течение 1 года с момента регистрации участка, завершить строительство не позднее чем через 3 года».

Чытаць далей
Гэты допіс - мой пераклад караценькага артыкулу з сайту http://www.archdaily.com/


adre Alonso de Ovalle, Santiago, Chile

Забеспячэнне большай плошчы прасторы для пешаходаў з'яўляецца адной з галоўных мэтаў праектаў па рэканструкцыі гарадоў, якія адбываюцца па ўсім свеце.
Пасадзіўшы больш дрэў, робячы больш ходнікаў і роварных дарожак, стварэнне новых малых архітэктурных форм для сядзення можна ствараць болей утульных месцаў з меншай колькасцю аўтамабільных затораў і садзейнічаць фарміраванню такіх метадаў перасоўвання як рух пешшу ці на ровары.
З мэтай папулярызацыі праектаў абнаўлення гарадоў, якія ставяць мэтай пашырэнне плошчы ходнікаў, Бразільская група Urb-I запусціла праект "да / пасля" , які збірае фотаздымкі да і пасля рэканструкцыі вулічнай інфраструктуры, якія паказваюць, як гарады пераразмеркавалі грамадскую прастору.
Праект з'яўляецца сумесным, так што кожны можа выкарыстоўваць Google Street View, або іншы падобны інструмент, каб павысіць дасведчанасць аб зменах, якія адбываюцца ў іх гарадах.
Глядзіце далей, каб убачыць ператвораныя прасторы:
Read more...Collapse )
У 2014 годзе нават дзяржаўным будаўнічым канторам стала зразумела, што зарабляць грошы магчыма не толькі шматпавярховікамі, але і маленькімі індывідуальнымі дамамі.
Упраўленне капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёну вырашыла пабудаваць, так бы мовіць, пілотны аб'ект, каб зразумець што ды як.
Выдзелены быў кавалак зямлі плошчай 1411 метраў у былой вёсцы Зацань ля самай Менскай кальцавой на завулку Ярмака (зараз г. Менск)

Read more...Collapse )

мой даражэнькі

мой даражэнькі часопіс. Ну зусім не хапае на цябе часу, бо на грунтоўныя допісы патрэбна 2-3 гадзіны ці болей

а пакуль што адзін здымак туману ў ліпені пасля 3 тыдняў дажджу, зроблены на мабілку


50 CENT UPD

Дубоцкі фэст - нагадваю

Хачу нагадаць вам, сябры, што кожны год, у першую нядзелю ліпеня адбываецца Дубоцкі фэст (імша пад дубамі ля ўнікальнага ляснога касцёлу).
20150705_141809_новый размер.jpg
Што гэта і дзе - чытайце ў допісе:

Дубоцкі Фэст. Імша ў лясным касцёле


Спачатку Імша, потым хадою па станцыям кальварыі ўздоўж халоднай Віліі. Вельмі раю наведаць, бо вакол яшчэ шмат як культурных, так і прыродных аб'ектаў.

Выйшлі ўчора прыбраць смецце ўздоўж нашай вуліцы.
Прайшлі недзе 300-400 метраў

Столькі смецця пакінулі мае суседзі і іх госці?

Мы вырашылі не хаваць і не выносіць адразу, а пакінуць на дзень-два. Мо хтосці будзе наступным разам больш адказным?
Прыгожа. Палі, лес, птушкі, смецце

Думаю, гэткую выставу можна лічыць інсталяцыяй, сучасным мастацтвам.
Больш за ўсё бутэлек і паперак ад ежы
Сустракаюцца і больш жахлівыя рэчы






Нагадваю, што прыбралі каля 300-400 метраў. 22 бутэлькі.

НЕбеларускія назвы

Мы мусім разумець, што савецкая белмова прынесла нейкія моўныя (фанетычныя) канструкцыі, неўласцівыя нашай мілагучнай мове.
Кажучы "гродзенскі" рызыкуеце скапыціцца

Калі ласка, ужывайце традыцыйны варыянт "Гарадзенскі" (ад Горадня)

НЕбеларускія назвы

Мы мусім разумець, што савецкая белмова прынесла нейкія моўныя (фанетычныя) канструкцыі, неўласцівыя нашай мілагучнай мове.
Нават германец не здольны вымаўляць слова "брэсцкі"


калі ласка, ужывайце традыцыйны варыянт "берасцейскі" (ад Берасьце)
Выдатны фільм паглядзелі.
Скандынаўскае кіно ўвогуле лічу лепшым у Еўропе (ці Сьвеце)...

Сумны і аптымістычны, зноўку мінімальная колькасць словаў на гадзіну часу, як я люблю.
Вось чаму я не магу глядзець Таранціна, дык за какафонію размоў, цэннасць якіх імкнецца да нуля.
Read more...Collapse )

Итоговый доклад по деятельности националистических и экстремистских организаций

Калі гаворка ідзе аб выніках нейкай вялікай працы, дык клічуць незалежных аўдытараў, якія за вялікія грошы выконваюць трактат аб тым што ды як.

Мы, беларусы, паклікалі наступных:
1) Посольство Российской Федерации в Республике Беларусь, г. Минск, ул. Нововиленская д.1А
2) Дом Москвы в Минске
3) Представительство Россотрудничества в Республике Беларусь, г. Минск, ул.Коммунистическая, 86.

Мы запыталіся колькі грошай спатрэбіцца ім заплаціць каб атрымаць даклад аб нашых поспехах у галіне беларушчыны.
Яны згадзіліся зрабіць гэта задарма!!!

Дай бог кожнай краіне (фірме) па аўдытару, які працуе за 0 капеек!

Вынік велізарнай працы па пералічэнню нашых поспехаў (ТАК! У трактаце ТОЛЬКІ станоўчыя адзнакі нашай беларусізацыі!!!) можна прачытаць тут:
http://ross-bel.ru/d/618179/d/extremizm_doklad_2.pdf


калі спатрэбіцца знайсці чалавека ці ўстанову, якія робяць шмат для Беларусі, шукайце іх у гэтым выдатным даведніку!

99% карыстальнікаў інтэрнэту ўжо слухалі першы альбом новага праекту Русі, але раптам хто не...

Спалучэнне сучаснай музыкі з традыцыйнымі спевамі.
На сайце маюцца і ўжо вядомая старонка з беларускімі арнаментамі, якую ўжо, наколькі бачыў, выкарыстоўваюць дзеля эскізаў тату

вось і сама Руся скарысталася:)

У каго ёсць беларускія тату?

Ведаю, ведаю. Алексіевіч была тэмай мінулага году.
Але ж...
Вось вытрымка з тэксту Нобелеўскай лекцыі Святлана Алексіевіч:
... Имя моей маленькой, затерянной в Европе страны, о которой мир раньше почти ничего не слышал, ...

І я б жадаў задаць пытанне спадарыне Алексіевіч:

Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі Вялікабрытанская пісьменніца сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"


Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі Грузінская пісьменніца сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"
Read more...Collapse )

Мо вы не заўважылі гэтага здарэння, але яно носіць катастрафічны з пункту гледжання дарожнага ругу і наяўнасці пробак на вуліцах магістральнага тыпу і трасах.
Сітуацыя была такая:
Машына (на схеме адзначана як зялёная) зязджае на кальцавую дарогу па развязке, у гэты ж час па збочыне рухаецца фура (адзначана ружовым) і збівае легкавік.


Кіроўцу легкавіка прызначаюць вінаватым, бо:
В ГАИ Центрального района нам сообщили, что виновником ДТП была признана женщина 1967 г. р. на Renault: «При подъеме на путепровод (со стороны Долгиновского тракта) она не пропустила МАЗ, ехавший по МКАД (от Цны в сторону Зацени), как того требует знак „Уступить дорогу“.

Што атрымліваем зараз?
Кожны кіроўца, што заязджае на трасу ці вуліцу магістральнага тыпу праз развязку вымушаны будзе на ўсялякі выпадак спыніцца перш чым выехаць, каб упэўніцца, што узбочына (якая не для руху) пустая і там няма тракатара/фуры/гоншчыка.
Такім чынам, мы, фактычна, згубілі паласу разгону як рэч. Бо карыстаючыся ёй мы будзем вінаватыя ў ДТЗ, калі нейкі ёлупень будзе там рухацца.
Read more...Collapse )


Profile

1
mi_ku_apx
Михаил Кулаженко
анкета на фрилансе

Latest Month

May 2017
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com